Чароўнае свята на азёрах

Чароўнае свята на азёрах

14.07.2023

Чароўнае свята на азёрах

У Сельмашаўскiм мiкрараёне адзначылі свята Купалля, ініцыятарам і арганізатарам якога традыцыйна выступіла адміністрацыя Чыгуначнага раёна. Не абмінулі народнае гулянне i працаўнiкi прадпрыемстваў холдынга «ГОМСЕЛЬМАШ», якія жывуць у заводскiм пасёлку. Свята разгарнулася ў традыцыйным для яго правядзення месцы – на каскадзе азёр па вуліцы Азёрнай i праспекце Касманаўтаў. 

IMG_7327.JPG

На беразе вадаёма падчас гуляння прапiсалiся гандлёвыя палаткi з усялякiмi пачастункамi, летняе кафэ, атракцыёны, а таксама вялiкая колькасць творчых людзей, гатовых даць майстар-клас усiм, хто таго пажадае.

Дарэчы, жадаючых было нямала. Госцi свята, прагульваючыся па алеях зоны адпачынку, раз-пораз вiталi гаспадароў выставачных стэндаў, да якiх падыходзiлi, каб паспрабаваць сябе ў паперапластыцы, пляценнi з лазы, iнкрустацыi ды ў iншых вiдах хэндмэйда.

Не пуставала i арганiзаваная каля пляжнай зоны возера танцпляцоўка. На сцэне выступалi творчыя калектывы арганiзацый i ўстаноў Чыгуначнага раёна. Спевакаў змянялi танцоры, а тых, у сваю чаргу, тэатральныя артысты. Апошнiя ў сваiм выступленнi распавялi гледачам пра прыгожую гiсторыю кахання, у якой дабро – шчырыя пачуццi галоўных герояў Янкi i Янiны – пермагло зло – шкоднiка Лесуна. Па сцэнарыю, менавiта гэты кепскi персанаж выкраў цудоўную папараць-кветку – сiмвал кахання хлопца i дзяўчыны.

IMG_7276.JPG

На востраве каскада азёр палымнела вогнiшча, па воднай роўнядзi плылi сплеценыя дзяўчынамi-русалкамi i запушчаныя ў возера вянкi...

Вiзiтнай карткай Купалля на Сельмашы стаў фестываль фарбаў ColorFest, якi прыйшоўся даспадобы не толькi дзецям, але i iх бацькам. Дарослыя госцi свята не саромелiся запэцкацца рознакаляровым парашком пад гукi папулярных музычных кампазiцый. Карацей кажучы, на сельмашаўскiх азёрах у гэты чароўны вечар было ўсё: народныя песнi, мiстычныя танцы, зыркае полымя, ажыўшыя традыцыi продкаў, а галоўнае – цуд, якi адбыўся падчас «пошукаў папараць-кветкi».

IMG_7323.JPG

Кацярына ДУБАЎЦОВА.

Фота аўтара.

 

Следующая статья:

Зелёный свет для молодых

Свяжитесь с нами

Ф. И. О.:

Адрес:

Телефон:

E-mail:

Ваше сообщение:

  Я предоставляю согласие на обработку персональных данных